Дыдактычная гульня "Падарожжа па Беларусi"

Для дзяцей ад 5 да 7 гадоў

Мэта:

пашырэнне ўяўденняў аб абласных гарадах РБ, культурных каштоўнасцях, беларускіх народных промыслаў.

Задачы:

  • фарміраваць прадстаўленне выхаванцаў аб роднай краіне РБ, абласных гарадах;
  • развіваць уменне адрозніваць элементы беларускага народнага арнаменту, прадметах дэкаратыўна-пракладнога мастацтва;
  • выхоўваць павагу да дзяржаўных сімвалах РБ (флаг, герб, гімн).

Матэрыял:

макет карты Беларусі, падзеленая па абласцям з вылучанымі каляровымі межамі і ўмоўнымі абазначэннямі кожнай вобласці, набор табліц з картамі на ліпучках, куб з умоўнымі абазначэннямі кожнай вобласці.

 

 

Ход гульні:

     Пачынаем падарожжа з азнаямлення выхаванцаў з каляровымі межамі кожнай вобласці. У гэтым нам дапаможа чароўны кубік. Выхаванцы суадносяць колер на кубе з колерам на карце і называюць вобласць. На кожнай вобласці сваё абазначэнне (малюнак). Ён адпавядае малюнку на табліцы (на кожную вобласць свае табліцы). Выпадае абазначэнне, малюнак пояса – выхаванцы павінны знайсці табліцу з абазначэннем пояса і падабраць пэўныя элементы арнаменту і назваць яго. Гульня працягваецца з астатнімі табліцамі.

    Выпадае абазначэнне (малюнак музычнага інструмента). Выхаванцы павінны знайсці табліцу з беларускімі народнымі інструментамі, падабраць пэўныя карткі і назваць інструменты.

    Калі выпадае абазначэнне малюнак дзяцей з зоркай – выхаванцы находзяць табліцу з народнымі традыцыямі і абрадамі, падбіраюць карткі і суадносяць іх з абазначэннем на табліцы. Замацоўваюць уяўленні аб беларусскіх народных святах і абрадах.

    Выпадае абазначэнне лялькі – выхаванцы находзяць табліцу з беларускімі рамёствамі, падбіраюць карткі (вырабы з розных матэрыялаў) і суадносяць іх з абазначэннямі на табліцы. Замацоўваюць паняцці аб матэрыялах, з якого зроблены вырабы.

    Выпадае абазначэнне герба, сцяга і гімна – выхаванцы знаходзяць карткі з пэўнымі абазначэннямі. Замацоўваюць уяўленне аб дзяржаўных сімвалах РБ.

    Калі выпадае абазначэнне “Мая Радзіма – Беларусь” -  выхаванцы павінны суаднесці малюнак на маленькім крузе з адпаведным малюнкам на вялікім. Выхаванцы замацоўваюць прыродныя сімвалы беларусі (зубр, бусел, васілёк…).

поделиться в: